Мінскія ўлады збіраюцца зарабіць на выпуску аблігацый

18.03.2010 11:18
Архив Редакция

Мінгарвыканкам плануе да канца сакавіка выпусціць аблігацыі мясцовай пазыкі. Пра гэта на 18-й сесіі Мінгарсавета паведаміў начальнік фінансавага кіравання Аляксандр Кернажыцкі. "У сувязі з трансфармацыяй бюджэтнай класіфікацыі ў Беларусі адпаведныя змены ўносяцца і ў паказчыкі па прыбытках сталіцы", — адзначыў начальнік кіравання.

Па словах Аляксандра Кернажыцкага, на выплату працэнтаў па каштоўных паперах Мінгарвыканкам прадугледжаны сродкі ў памеры 20 млрд. рублёў. «Праведзены ўжо ўсе прапрацоўкі, вызначаны інвестары», — падкрэсліў службовец, паведамляюць «Минск-Новости».

Мінскія ўлады плануюць выпусціць аблігацыі мясцовай пазыкі на суму 100 млрд. рублёў. У Мінгарвыканкаме абяцаюць, што працэнтны прыбытак па аблігацыях будуць выплачваць штоквартальна.

Как вам новость?
Головоломки