Мінскія прадпрыемствы запазычылі за газ 611,4 млн. даляраў

18.01.2011 14:57
Архив Редакция

Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінску запазычанасць арганізацый Мінску за прыродны газ на 1 снежня 2010 года склала 1,8 трлн. рублёў (каля 611,4 млн. даляраў), гэта значыць у два разы больш, чым па стане на 1 снежня 2009 года. Разам з тым даўгі за паліўна-энергетычныя рэсурсы ў цэлым за гэты перыяд знізіліся на 8,8% да 2,8 трлн. рублёў (954,5 млн. даляраў), а за электраэнэргію — на 37,1% да 191,6 млрд. рублёў (63,6 млн. даляраў).

Па стане на 1 снежня 2010 года на ўнутрырэспубліканскія разлікі прыпадала 36,8% усёй крэдыторскай запазычанасці за паліўна-энергетычныя рэсурсы, на знешнія разлікі — 63,2%. Больш за ўсё за электраэнергію запазычылі прамысловыя прадпрыемствы, на іх долю прыпадае 59,9% усёй запазычанасці. Большая частка запазычанасці за газ прыходзіцца на транспартныя арганізацыі — 65,5%, перадае БелаПАН.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы за справаздачны перыяд склала 143,5 млрд. рублёў. У параўнанні з 1 снежня 2009 года гэты паказчык знізіўся на 16,3%, у асноўным за кошт зніжэння пратэрмінаванай запазычанасці за электраэнергію (на 26,7%) і за прыродны газ (на 20,2%). Асноўная доля пратэрмінаванай запазычанасці прыпадала на ўнутрырэспубліканскія разлікі — 99,7% (на 1 снежня 2009 года — 24,6%).

Прамысловыя прадпрыемствы мелі найбольшую пратэрмінаваную запазычанасць за электраэнергію — 89,5% ад агульнай сумы пратэрмінаванай запазычанасці за электраэнергію. У той жа час пратэрмінаваная запазычанасць за прыродны газ зафіксавана толькі на прамысловых прадпрыемствах.

Как вам новость?