Мінскія ПТВ сталі ліцэямі

06.09.2010 09:57
Архив Редакция

З 1 верасня 15 прафесійна-тэхнічных вучэльняў Мінску сталі афіцыйна называцца ліцэямі, праўда, іх колькасць скарацілася да 14. Цяпер іх навучэнцы змогуць атрымаць так званую «ступеньчатую адукацыю»: прафесійна-тэхнічную, як у вучэльні, і сярэднюю спецыяльную адукацыю пры пераходзе на наступную ступень.

Акрамя таго, у Мінску закрылі 27 найменш запатрабаваных спецыяльнасцяў, у той час як з’явіліся 52 новыя спецыяльнасці. Усяго ў 2010 годзе ў сталічныя ліцэі каля трох тысяч чалавек паступіла на будаўнічыя спецыяльнасці, перадае тэлеканал СТВ.

«Народная гаспадарка Мінску на працягу апошніх гадоў мае вялікую патрэбу ў кадрах будаўнічага профілю. І нашыя навучальныя ўстановы ідуць у нагу з часам. Дадаюцца ў навучальныя планы такія моманты як падрыхтоўка рабочых будаўнічых спецыяльнасцяў, якія ўмеюць працаваць з новай абліцоўкай, уцяпленнем будынкаў», — заявіла. галоўная спецыялістка аддзелу прафтэхадукацыі камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Семчанка.

На думку намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай працы УА «МДПТВ № 63 будаўнікоў» Андрэя Фядорышкіна, асноўнае адрозненне прафесійнай вучэльні ад прафесійнага ліцэю заключаецца ў паглыбленні кампаненту спецыяльных дысцыплінаў. «Мы з гэтага года распрацавалі сістэму факультатываў менавіта па тых дысцыплінах, якія дапамогуць выпускнікам быць набліжанымі да сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — заявіў Андрэй Фядорышкін.

Как вам новость?
Головоломки