Мінскія школьнікі будуць плаціць за ежу па пластыкавых картках

12.07.2010 11:44
Архив Редакция

Мінскія школьнікі атрымаюць персанальныя пластыкавыя карткі, па якіх будуць разлічвацца за харчаванне ў школьных сталовых. Таксама адначасова з гэтым у школьных сталовых будзе весціся ўлік штодзённага спажывання ежы школьнікамі.

Акрамя таго, такія персанальныя карткі будуць дадаткова ўтрымліваць інфармацыю аб стане здароўя дзіцяці, перадае Першы канал.

Гэта, як лічаць спецыялісты, дапаможа падабраць рацыён харчавання, найбольш прыдатны для арганізму школьніка.

Как вам новость?
Головоломки