Мінскія студэнты хочуць стварыць незалежны прафсаюз

14.06.2010 14:41
Архив Редакция

Актывісты моладзевай прафсаюзнай групы "Студэнцкая рада" выступілі з ініцыятывай стварэння незалежнага студэнцкага прафсаюза. Такая прапанова прагучала 13 чэрвеня на канферэнцыі прысвечанай правам чалавека, арганізаванай маладымі актывістамі.

«Мы выступаем за стварэнне незалежнага студэнцкага прафсаюза. Большасць студэнтаў нічога не ведае пра свае правы, і ў шматлікіх канфліктных сітуацыях яны не знаюць, што рабіць», — расказала Аляксандра Дзікан, адна з арганізатараў прамінулай канферэнцыі, паведамляе БелПАН.

Адной з галоўных праблемаў, што абмяркоўвалася на мерапрыемстве, была сістэма абавязковага размеркавання выпускнікоў-бюджэтнікаў. На думку ўдзельнікаў канферэнцыі, каб адстойваць свае правы, студэнтам неабходна аб’ядноўвацца. Удзельнікі канферэнцыі лічаць, што размеркаванне пасля заканчэння ВНУ не павінна вырашацца толькі на ўзроўні кіраўніцтва ўстановы і студэнты маюць права прымаць удзел у гэтых пытаннях, паколькі яны тычацца іхняга будучага лёсу.

Как вам новость?
Головоломки