Мінспорта: такой актыўнасці турфірмаў яшчэ не назіралася

09.04.2010 09:45
Архив Редакция

Колькасць турыстычных фірмаў у Беларусі, якія атрымалі ліцэнзію міністэрства спорту і турызму, па стане на першага красавіка дасягнула 1,013 тыс. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка. "Такой актыўнасці раней не фіксавалася", — падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

«За апошнія тры месяцы колькасць турфірмаў у Беларусі істотна павялічылася. Так, за гэты час ліцэнзіі на ажыццяўленне турыстычнай дзейнасці атрымалі 144 суб’екты. Новыя турфірмы адкрыліся галоўным чынам у раённых цэнтрах», — распавёў Віктар Янкавенка, паведамляе БелТА.

«Як мы бачым, турыстычная галіна Беларусі запатрабаваная», — заявіў дырэктар дэпартамента па турызме міністэрства спорту і турызму, дадаўшы, што аб’ём аказаных турфірмамі паслуг насельніцтву летась больш чым у тры разу перавысіў аналагічны паказчык усёй гасцінічнай сеткі краіны (369 млрд. супраць 112 млрд. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки