Мінспорта: турындустрыя ўпершыню завяршыла год са станоўчым сальда

09.03.2010 10:03
Архив Редакция

Дырэктар дэпартамента па турызме міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка заявіў, што беларуская турыстычная індустрыя ўпершыню завяршыла год са станоўчым сальда.”Па выніках мінулага года склалася станоўчае сальда ў сферы турпаслуг у памеры 76 млн. даляраў”, — падкрэсліў Віктар Янкавенка.

Дырэктар дэпартамента адзначыў, што за 2009 год экспарт турыстычных паслуг павялічыўся на 4,4% і дасягнуў 113,7 млн. даляраў, у той час як імпарт турпаслуг склаў 37,7 млн. даляраў.

«Станоўчае сальда склалася па дзвюх прычынах. Па-першае, змянілася методыка падліку, па-другое, адбіліся наступствы крызісу, якія вымусілі беларусаў або адпачываць у Беларусі, або выязджаць за мяжу самастойна, не карыстаючыся паслугамі турфірмаў», — распавёў прадстаўнік міністэрства спорту і турызму, паведамляе БелТА.

Віктар Янкавенка таксама паведаміў, што ўсяго аб’ём аказаных турыстычных і экскурсійных паслуг у 2009 годзе склаў 369,8 млрд. рублёў.

«Можа, гэта быў і не найлепшы год для турызму, але з улікам крызісу індустрыя паказала добры вынік», — адзначыў дырэктар дэпартамента.
 

Как вам новость?
Головоломки