Міністэрства аховы здароўя абяцае значна павысіць заробкі лекараў сёлета

16.06.2010 16:15
Архив Редакция

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко паведаміў 16 чэрвеня, што на ўзгадненні ва ўрадзе знаходзіцца праект указу прэзідэнта аб значным павышэнні заробкаў лекарам. "З вялікай доляй упэўненасці магу сказаць, што павышэнне заробку будзе, магчыма, ужо ў чацвёртым квартале гэтага года", — заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Міністр расказаў, што на сённяшні дзень сярэдняя зарплата ўрачоў і медработнікаў з улікам сумяшчэння, начных змен і аплаты за высокія тэхналогіі складае 1,37 млн. і 786 тыс. рублёў адпаведна, перадае БелаПАН.

У цэлым жа па краіне ў студзені-красавіку 2010 года сярэднямесячная заработная плата работнікаў сістэмы аховы здароўя склала 812.000 рублёў (68,2% ад сярэднямесячнай зарплаты ў прамысловасці і 76% ад сярэдняга заробку ў галіне народнай гаспадаркі ў цэлым).

Акрамя гэтага Васіль Жарко паведаміў, што цалкам забяспечыць сістэму аховы здароўя кадрамі плануецца да 2013 годзе. Па яго словах, гэта стане магчымым дзякуючы павелічэнню набору ў медыцынскія ВНУ ў апошнія гады.

Так, сёлета ў медыцынскія ВНУ плануецца прыняць каля 2,7 тыс. абітурыентаў, а працаваць па размеркаванні адправяцца 1,9 тыс. выпускнікоў. Медустановы накіравалі ў ВНУ ў 2010 годзе заяўкі на 4,5 тыс. медработнікаў, уключаючы 2,2 тыс. спецыялістаў вузкага профілю.

Как вам новость?
Головоломки