Міністэрства аховы здароўя абвергла інфармацыю пра вірусы ў басейнах Мінску

29.04.2010 10:26
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі аспрэчвае інфармацыю, якая з'явілася ў некаторых СМІ, аб тым, што ў вадзе плавальных басейнаў Мінску былі выяўлены вірусы. "Неабходна звярнуць увагу на той факт, што ў вадзе сталічных басейнаў былі знойдзены толькі генетычныя і бялковыя маркеры вірусаў", — расказалі ў міністэрстве.

У міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што непасрэдна саміх вірусаў у вадзе выяўлена не было, а іх маркеры ўяўляюць сабою «абломкі» вірусаў, якія няздольны выклікаць інфекцыю ў чалавека.

«Навуковыя даследаванні па вывучэнні магчымай прысутнасці вірусаў у навакольным асяроддзі, у тым ліку і ў вадзе плавальных басейнаў, рэгулярна праводзяцца ў Мінску ў інтарэсах павышэння якасці жыцця і зніжэнні рызыкі здароўю грамадзян», — адзначылі ў ведамстве.

«Вынікі даследавання, безумоўна, паказваюць на пэўную эфектыўнасць і рэзультатыўнасць  выканання санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных патрабаванняў, такіх як абеззаражванне вады плавальных басейнаў, уборка памяшканняў з ужываннем дэзінфікуючых сродкаў, апрацоўка ванны басейна, кантроль якасці вады і іншыя», — расказалі ў міністэрстве.

У міністэрстве адзначылі, што спалучэнне выканання тэхналогіі апрацоўкі вады і асабістай гігіены пры наведванні басейна гарантуе бяспеку наведнікаў і адпаведны аздараўленчы эфект.

Как вам новость?