Міністэрства аховы здароўя Беларусі запрасіла Анішчанку абмеркаваць санітарны кантроль

25.10.2010 13:20
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі запрасіла галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанку наведаць Беларусь для сумеснага абмеркавання пытанняў санітарнага кантролю ў рамках Мытнага саюза. Па словах Генадзя Анішчанкі, ён наведае Беларусь у бліжэйшыя дзесяць дзён.

Галоўны санітарны лекар Расіі паведаміў, што плануе абмеркаваць з беларускімі калегамі шэраг пытанняў, «звязаных з рэгуляваннем і шэрагам патрабаванняў, у рамках допуску на адзіную мытную тэрыторыю тавараў з-за мяжы, як з далёкага, так і з блізкага замежжа», перадае РИА «Новости».

Акрамя таго, па словах Генадзя Анішчанкі, падчас свайго візіту ў Беларусь ён плануе правесці сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх малочных прадпрыемстваў і абмеркаваць з імі шэраг пытанняў. «Калі запросяць, то я з задавальненнем наведаю і беларускія малочныя прадпрыемствы», — адзначыў Генадзь Анішчанка.

Как вам новость?
Головоломки