Міністэрства аховы здароўя: імпартныя лекі не падаражэюць праз валютную паніку

11.04.2011 16:03
Архив Редакция

Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко заявіў, што, нягледзячы на валютны ажыятаж у краіне, імпартныя лекі па-ранейшаму будуць даступныя для беларусаў.

Паводле яго слоў, ад закупкі замежных медыцынскіх прэпаратаў міністэрства адмаўляцца не плануе, хаця беларускія лекі не саступаюць па якасці імпартным, перадае «Народная воля» са спасылкай на СТВ.

«У беларускіх аптэках будуць даступныя як айчынныя, так і імпартныя медыцынскія прэпараты. Ніякіх абмежаванняў у сістэме аховы здароўя для закупкі абсталявання, расходных матэрыялаў і лекавых сродкаў няма», — запэўніў чыноўнік Міністэрства аховы здароўя.

Інфармацыю міністэрства пацвердзіў 11 красавіка і віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка, прызнаўшы, тым не менш, што ў Беларусі з валютай склалася «нядобрая сітуацыя». «У краіне цяпер расстаўлены прыярытэты выкарыстання валюты. Гэта, перш за ўсё, для насельніцтва, на лекі, на газ і гэтак далей», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра.

Как вам новость?
Головоломки