Міністэрства аховы здароўя прапанавала аптэкам працаваць па начах і без выходных

19.10.2010 12:28
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі лічыць, што ў сувязі з пачаткам сезоннага ўздыму захворвальнасці на вірусныя інфекцыі да 1 лістапада 2010 года неабходна арганізаваць працу аптэк у падоўжыным рэжыме працоўнага дня, без выходных і ў начны час. Лісты з адпаведнымі прапановамі кіраўнікам дзяржаўных і прыватных аптэк накіраваў міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Акрамя таго, міністэрства аховы здароўя абавязала кіраўнікоў аптэк ўсіх формаў уласнасці «прыняць вычарпальныя меры па бесперабойнай наяўнасці ў аптэках сродкаў для прафілактыкі і лячэння рэспіраторных інфекцый». Да іх адносяцца гарачкапаніжальныя, болеспаталяльныя супрацьзапаленчыя, імунамадулюючыя, супрацьвірусныя, антыбактэрыйныя лекавыя сродкі і іншыя прэпараты, перадае БелаПАН.

Для ацэнкі эфектыўнасці забеспячэння насельніцтва лекамі ў перыяд уздыму захворвання сезоннымі рэспіраторнымі інфекцыямі міністэрства аховы здароўя плануе арганізаваць маніторынг аптэк усіх формаў уласнасці.

Как вам новость?