Міністэрства аховы здароўя распавяло, як не заразіцца кішэчнай інфекцыяй

03.06.2011 16:09
Архив Редакция

У сувязі з напружанай сітуацыяй у свеце па захворвальнасці кішачнымі інфекцыямі, у тым ліку халерай, міністэрства аховы здароўя Беларусі прымае дадатковыя меры па недапушчэнні групавых выпадкаў захворванняў. У міністэрстве занепакоеныя магчымым завозам ў Беларусь халеры і іншых небяспечных кішачных інфекцый у сувязі з узрослай ў апошнія гады турыстычнай актыўнасцю беларусаў.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўзмацніла санітарна-карантынны кантроль за пасажырамі, таварамі і грузамі, якія прыбываюць у Беларусь паветраным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам. Акрамя таго, прыпынены транзіт гародніны з краін Еўрасаюза ў Расію.

Міністэрства таксама ўзмацніла санітарны нагляд за эпідэмічна значнымі аб’ектамі. «Асаблівая ўвага надаецца нагляду за выкананнем гігіенічных патрабаванняў пры рэалізацыі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў гандлёвымі аб’ектамі (у тым ліку рынкамі), санітарным станам тэрыторый населеных месцаў, летнімі аздараўленчымі арганізацыямі, арганізацыямі аховы здароўя», — паведамілі ў міністэрстве.

Ва ўстановах адукацыi, дзiцячых дашкольных установах, арганізацыях аховы здароўя, санаторна-курортных і аздараўленчых установах забаранілі выкарыстоўваць імпартную сырую гародніну (таматы, агуркі, лісце салаты) для прыгатавання страў.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) распрацавала пяць ключавых правілаў, якія дазваляюць не дапусціць узнікненне інфекцыйнай хваробы, што перадаецца з прадуктамі харчавання: падтрымліваць чысціню; аддзяляць сырое і прыгатаванае; добра прасмажываць або праварваць прадукты; захоўваць прадукты пры бяспечнай тэмпературы; выкарыстоўваць бяспечную ваду і бяспечныя сырыя прадукты.

Как вам новость?
Головоломки