Міністэрства аховы здароўя: сёлета беларусы на грып не хварэюць

08.12.2010 15:23
Архив Редакция

Актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) у Беларусі знаходзіцца на сярэднім узроўні, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі. На 7 снежня вірусы грыпу А медыкі выявілі толькі ў 0,7% хворых, пераважаюць жа негрыпозных рэспіраторныя вірусы (рэспіраторна-сінтыцыяльны вірус — 37,6%, адэнавірусы — 17,4% і змешаныя інфекцыі -20,8%). 66,2% хворых — дзеці.

У міністэрстве аховы здароўя таксама паведамілі, што ў Беларусь завяршылі кампанію па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу. Па стане на 3 снежня 2010 года прышчэпкі зрабілі больш за 2,1 млн. чалавек (22,63% жыхароў краіны). З іх за кошт сродкаў з рэспубліканскага бюджэту было прышчэплена больш 683,7 тыс. чалавек, мясцовага бюджэту — 980 тыс. чалавек, прадпрыемстваў і арганізацый — 455,2 тыс. чалавек. За асабістыя сродкі прышчэпкі супраць грыпу зрабіла 42,3 тыс. беларусаў.

Каб пазбегнуць распаўсюджвання ВРІ сярод дзяцей і дарослых, міністэрства аховы здароўя даручыла галоўным дзяржаўным санітарным лекарам абласцей і Мінску правесці ацэнку гатоўнасці ўстановаў адукацыі і прамысловых прадпрыемстваў да працы ў эпідэмічны сезон захворвальнасці ВРІ. У Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне знаходзіцца на пастаянным кантролі

Как вам новость?
Головоломки