Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі ў 2010 годзе не хапала 4,5 тыс. лекараў

23.09.2010 17:20
Архив Редакция

У арганізацыях аховы здароўя Беларусі ў 2010 годзе не хапала каля 4,5 тыс. лекараў. У 2009 годзе патрэба ў дактарах ацэньвалася ў 5,5 тыс. чалавек, а пік іх недахопу прыпаў на 2008 год, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі і знешніх сувязяў міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк.

Як заявіў Васіль Філанюк, патрэба ў дактарах зніжаецца за кошт павелічэння выпуску медыцынскіх ВНУ і росту замацавання спецыялістаў на працоўных месцах, перадае БелаПАН.
 
Прыярытэтам міністэрства ў апошнія гады стала накіраванне маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць, малыя гарады і населеныя пункты, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.
 
Чакаецца, што да 2013 годзе будзе вырашана праблема дэфіцыту ўрачоў і медыцынскія ВНУ будуць працаваць толькі на папаўненне «натуральнага змяншэння спецыялістаў».

Как вам новость?
Головоломки