Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі пачасціліся захворванні на ВРВІ

10.09.2010 14:56
Архив Редакция

У Беларусі адзначаецца сезонны рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі (ВРВІ). Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан. "Рост захворвання ВРВІ характэрны для пачатку восені. У мінулым годзе адзначалася аналагічная сітуацыя", — распавяла спецыялістка.

Аднак дадзеныя, якія характарызуюць рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя назваць адмовілася, перадае БелаПАН.

«Нягледзячы на павелічэнне выпадкаў ВРВІ, колькасць хворых не настолькі вялікая, каб гэтыя лічбы варта было б агучваць — пра эпідэмію гаворкі не ідзе», — адзначыла Іна Карабан.

Акрамя таго, спецыялістка паведаміла, што ў рэспубліку ўжо паступіла першая партыя вакцыны супраць грыпу.

Как вам новость?