Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі зноў з'явіўся "свіны" грып

13.01.2011 15:05
Архив Редакция

Медыкі Беларусі выявілі некалькі выпадкаў захворванняў на "свіны" грып. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар міністэрства аховы здароўя Вольга Шульпіна. «Калі выяўляюцца выпадкі захворвання на вірус пандэмічнага грыпу A/H1N1, значыць, "свіны" грып у нас ёсць. Але колькі такіх выпадкаў было зафіксавана і ў якіх гарадах, вам ніхто не скажа", — адзначыла яна.

Аднак прэс-сакратарка заявіла, што дадзеную інфармацыю не трэба ўспрымаць літаральна. «Разумееце, гэта ж не абсалютная колькасць таго, што выяўляецца, гэта статыстыка, па якой прагназуецца пік сітуацыі», — падкрэсліла яна, перадае Ale.by.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Мінску ў 2009 годзе ў рэанімацыі ад пнеўманіі памерла 88 чалавек, у якіх лекары выявілі вірус «свінога» грыпу (A/H1N1). Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны анэстэзіёлаг-рэаніматолаг камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аляксандр Дзядзька.

Как вам новость?