Міністэрства аховы здароўя: выпадкі грыпу ў Беларусі пакуль адзінкавыя

20.10.2010 10:58
Архив Редакция

У Беларусі, па дадзеных на 20 кастрычніка, захворвальнасць вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні і выкліканая цыркуляцыяй негрыпознымі вірусамі. Па выніках даследаванняў, у адзінкавых выпадках у насельніцтва выяўлены вірусы грыпу А і В, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя краіны.

У Беларусі працягваецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу. Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, па стане на 17 кастрычніка 2010 прышчэплена 287 тыс. чалавек.

Аптымальны тэрмін правядзення вакцынацыі, як лічаць медыкі, — з другой паловы верасня да другой паловы лістапада, бо ўздым захворвальнасці на ВРІ і грып у Беларусі прыпадае на лістапад-сакавік кожнага года.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе насельніцтву Беларусі ўзяць удзел у вакцынацыі супраць грыпу. З дапамогай вакцын можна патэнцыйна прадухіліць эпідэмію грыпу, лічаць у Міністэрстве аховы здароўя. Вакцынацыя сучаснымі грыпознымі вакцынамі, прыгатаванымі з адпаведных штамаў і выкарыстанымі ў правільнай дозе, па дадзеных медыкаў, абараняе ад захворвання на грып каля 90% здаровых дзяцей і дарослых.

Как вам новость?
Головоломки