Міністэрства аховы здароўя: вірусы грыпу ў Беларусі пакуль не выяўлены

14.10.2010 14:43
Архив Редакция

Па стане на 11 кастрычніка 2010 года ў Беларусі сярод хворых з сімптомамі вострай рэспіраторнай інфекцыі (ВРІ) медыкі не выявілі вірусы грыпу А і В. Аб гэтым 14 кастрычніка паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Акрамя таго, у цяперашні час, па інфармацыі міністэрства, захворвальнасць ВРІ знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні.

Тым не менш, міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе беларусам зрабіць прышчэпку супраць грыпу. «Масавая вакцынацыя груп высокай рызыкі па захворвальнасці дапаможа прадухіліць эпідэмію грыпу», — падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Па стане на 8 кастрычніка 2010 года ў Беларусі вакцынацыю супраць грыпу прайшлі больш за 105,7 тыс. чалавек.

Як раней перадаваў Тэлеграф, беларускія медыкі прагназуюць, што пік прастудных захворванняў у Беларусі прыпадзе на пачатак наступнага года. Цяпер жа штотыдзень у Мінску рэгіструюць каля 24 тыс. выпадкаў (у 2009 годзе — 20 тыс.).

Как вам новость?