Міністэрства аховы здароўя хоча павысіць акцызы на тытунь

19.11.2010 11:32
Архив Редакция

У 2011 годзе Міністэрства аховы здароўя мае намер ініцыяваць падвышэнне акцызаў на тытунёвую прадукцыю. Пра гэта 18 лістапада паведаміла намесніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык і дадала, што гэта адзін з напрамкаў працы па процідзеянні тытунекурэнню. "Мы гэта робім пастаянна", — сказала спецыялістка.

Людміла Наройчык адзначыла, што ў многіх краінах рэгулярна вядзецца праца па павышэнні цэнаў і падаткаў на тытунёвыя вырабы. Так, ва Украіне на працягу апошніх двух гадоў пяць разоў павышаліся кошты на тытунёвыя вырабы. «Гэта ўжо апраўданая мера, якая даказала сваю эфектыўнасць», — падкрэсліла спецыялістка, перадае БелаПАН.

Як адзначыў кіраўнік бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя у Беларусі Ягор Зайцаў, павышэнне акцызаў на пачак цыгарэт — самая простая і эфектыўная мера процідзеяння паленню. Паводле яго слоў, даказана, што павышэнне цаны на 10% стымулюе зніжэнне курэння ў грамадстве на 4,8%.

Как вам новость?