Міністэрства аховы здароўя заклікае павялічыць кошты на цыгарэты

18.05.2010 11:56
Архив Редакция

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выступае за рэзкае павышэнне коштаў на тытунёвую прадукцыю і лічыць такія меры лепшым спосабам барацьбы з курэннем. Пра гэта заявіў галоўны нарколаг міністэрства аховы здароўя Аляксей Аляксандраў. "Прыярытэт здароўя насельніцтва даражэйшы за камерцыйныя інтарэсаў", — падкрэсліў спецыяліст.

Разам з тым, рэалізаваць дадзены прынцып, па словах прадстаўніка міністэрства, чатса не дае «лобі, якое стаіць за тытунёвымі кампаніямі», перадае БелаПАН.
Тым часам, па дадзеных кіраўніка бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ягора Зайцава, «павелічэнне кошту тытунёвых вырабаў на 70% дазваляе скараціць смяротнасць ад хваробаў, звязаных з курэннем, на 25%».
Акрамя таго, адзначыў прадстаўнік СААЗ, эфектыўным метадам барацьбы з курэннем з’яўляецца і забарона на рэкламу цыгарэт, дзякуючы чаму становіцца магчымым зніжэнне спажывання тытунёвых вырабаў на 16%.

Как вам новость?