Міністэрства аховы здароўя: захворвальнасць на ВРІ і грып ідзе на спад

22.02.2011 15:11
Архив Редакция

У Беларусі па стане на 21 лютага ў 18 кантрольных гарадах узровень захворвальнасці на ВРІ знізіўся на 18,5% у параўнанні з папярэднім тыднем. Сярод дзяцей захворвальнасць паменшылася на 24,4%, дарослых — на 11,8%. «Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусь адзначаецца зніжэнне захворвальнасці ВРІ, у тым ліку на грып», — заявілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Сярод хворых дзеці складаюць 48,8%, дарослыя — 51,2%. Найбольш распаўсюджанымі вірусамі былі вірусы грып А (5,8%), У (10,0%); вірусы парагрыпу (12,1%); адэнавірусы (16,8%); РС-вірусы (25,8%); змешаныя інфекцыі (29,5%).

Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, 99 школ краіны ўсё яшчэ зачыненыя на каранцін (у Берасцейскай вобласці — 4, у Віцебскай — 53, у Гомельскай — 13, у Гарадзенскай — 7, у Мінскай — 10, у Магілёўскай — 12).

Как вам новость?
Головоломки