Міністэрства аховы здароўя: захворванне ВРІ ў гарадах Беларусі зніжаецца

03.02.2011 16:34
Архив Редакция

Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя Беларусі, у рэспубліцы па стане на 2 лютага ў 18 кантрольных гарадах паказчык захворвальнасці ВРІ знізіўся на 14,7% у параўнанні з 1 лютага і склаў 452,67 на 100 тыс. насельніцтва. Акрамя таго, у пяці гарадах Беларусі захворвальнасць ВРІ адступіла ад эпідэмічнага ўзроўню. 

«У структуры хворых пераважае дзіцячае насельніцтва — 58,9%. Паказчык захворвальнасці сярод іх склаў 1,41 на 100 тыс. насельніцтва і ў параўнанні з 01.02.2011 года знізіўся на 16,2%. Удзельная вага дзяцей 0-4 года складае 26,9%, 5-14 гадоў — 56,3%, 15-17 гадоў — 16,8%», — распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У ведамстве таксама адзначылі, што паказчык захворвальнасці ВРІ сярод дарослага насельніцтва паменшыўся на 12,6% у параўнанні з 1 лютага і склаў 229,8 на 100 тыс. насельніцтва.

«Вышэй за сярэдні рэспубліканскі ўзровень захворвальнасць ВРІ рэгіструецца ў сямі кантрольных гарадах: Віцебск, Мазыр, Мінск, Маладзечна, Салігорск, Магілёў, Бабруйск», — канстатавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Акрамя таго, у Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што з «мэтай разлучэння і папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі па стане на 2 студзеня 2011 года прыпынены навучальны працэс у 45 установах адукацыі, у тым ліку ў Берасцейскай вобласці — 1, Віцебскай вобласці — 35, Гарадзенскай вобласці — 2, Мінскай вобласці — 2, Магілёўскай вобласці — 5».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, па дадзеных міністэрства на 31 студзеня 2011 года, паказчык захворвальнасці ВРІ перавышаў разліковы эпідэмічны ўзровень у 12 кантрольных гарадах (Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Берасцк, Віцебск, Гомель, Мінск, Магілёў, Мазыр, Маладзечна, Орша і Пінск).

Как вам новость?