Міністр абароны Італіі: што гэта за Лукашэнка? — відэа

04.05.2011 14:36
Архив Редакция

Міністр абароны Італіі Ігнацыа Ла Руса сканфузіўся ў прамым эфіры праз тое, што не ведаў, хто такі Аляксандар Лукашэнка, паведамляюць італьянскія СМІ. Падчас перадачы абмяркоўвалася сітуацыя ў Лівіі і адносіны прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі і лівійскага лідара Муамара Кадафі. Калі згадалі імя прэзідэнта Беларусі, італьянскі міністр пацікавіўся, хто гэта?

У эфіры перадачы лідар адной італьянскай партыі П’ер Фердынанда Казіні працытаваў выказванне Аляксандра Лукашэнкі. У гэты момант Ла Руса павярнуўся да свайго памочніка з пытаннем: «Што гэта за Лукашэнка?». Гэты момант і зазняла камера, якая знаходзілася побач.

Как вам новость?
Головоломки