Міністр адукацыі паабяцаў не выключаць студэнтаў за "Плошчу"

25.01.2011 16:51
Архив Редакция

Кіраўнік мінадукацыі Сяргей Маскевіч 25 студзеня заявіў, што студэнтаў не будуць адлічваць з ВНУ за ўдзел у масавых пратэстах 19 снежня 2010 года. Паводле яго слоў, «кампетэнтныя органы ўжо вынеслі рашэнні па ўсіх удзельніках здарэння». «Аднак мы можам канстатаваць, што некаторыя студэнты спецыяльна правакуюць сітуацыю, каб быць адлічанымі», - сказаў міністр.

«Але за пропускі заняткаў яны могуць быць адлічаныя», — цытуе кіраўніка ведамства беларуская служба Радыё «Свабода». Сяргей Маскевіч заявіў, што тыя студэнты, якіх ужо выключылі, «былі адлічаныя за акадэмічную непаспяховасць, а не за палітычныя погляды».

Сяргей Маскевіч таксама адзначыў, што адміністрацыі ВНУ праінфармаваныя аб недапушчальнасці адлічэння, паведамляе БелТА. Ён нагадаў, што Кодэкс аб адукацыі, які ўступае ў сілу 1 верасня 2011 года, прадугледжвае дысцыплінарнае пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах — вымова ці папярэджанне.