Мінсувязі Беларусі завяршае тэставанне сістэмы "Рэгістр насельніцтва"

28.09.2010 16:51
Архив Редакция

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі завяршае правядзенне доследнай эксплуатацыі дзяржаўнай цэнтралізаванай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Рэгістр насельніцтва". У аснове сістэмы — база персанальных дадзеных грамадзян Беларусі, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі.

Дадзеную сістэму плануецца ўкараніць ва ўсіх падраздзяленнях Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўжо ў 2011 годзе. У міністэрстве сувязі растлумачылі, што аператыўнае забеспячэнне пэўнымі і актуальнымі персанальнымі дадзенымі дзяржаўных органаў, арганізацый, натарыусаў і фізічных асобаў будзе садзейнічаць удасканаленню іх дзейнасці на аснове заяўнага прынцыпу аднаго акна.

Как вам новость?
Головоломки