Мінсувязі будзе караць за падман пры рэгістрацыі сайтаў

26.05.2010 16:35
Архив Редакция

У Беларусі распрацоўваецца нарматыўна-прававы акт, якім уводзіцца адказнасць за прадстаўленне непраўдзівае інфармацыі пры рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта паведаміў начальнік сектара інфармацыйных тэхналогій упраўлення інфраструктуры і развіцця інфарматызацыі дэпартаменту інфарматызацыі міністэрства сувязі і інфарматызацыі Сяргей Руднеў.

У сваю чаргу, выканаўца абавязкаў начальніка РУП «БелДІЭ» Аляксандр Сцепін адзначыў, што ў наш час «механізмы адказнасці заканадаўствам не ўсталяваны», перадае БелТА.
На думку службоўца, у будучыні «ў развіццё ўказу №60 будуць распрацаваны і заканадаўча замацаваны канкрэтныя меры адказнасці, а адпаведна суб’екты і аб’екты». 
Мінсувязі забароніць прадаваць рэкламу на незарэгістраваных сайтах
Апроч гэтага прадстаўнікі міністэрства сувязі заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 траўня, што ў Беларусі будзе забаронена ажыццяўляць любую гаспадарчую дзейнасць з выкарыстаннем сайтаў, не зарэгістраваных у Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ), перадае electroname.com.
Па словах прадстаўнікоў мінсувязі, больш дэталёвую інфармацыю па размяшчэнне рэкламы ў беларускім сегменце інтэрнэту можа прадставіць міністэрства гандлю.
Мінсувязі абавяжа перавесці карпаратыўныя сайты ў зоне .by на беларускі хостынг
Галоўны спецыяліст упраўлення электрасувязі міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч паведаміў 26 траўня, што юрыдычныя асобы, чые інтэрнэт-рэсурсы знаходзяцца ў даменнай зоне .by, але маюць замежны хостынг, у будучыні павінны будуць карыстацца паслугамі выключна нацыянальнага хостынг-правайдара.
У той жа час дадзеныя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на інтэрнэт-сайты, якія належаць фізічным асобам, адзначыў прадстаўнік мінсувязі. Рэгістрацыю ж сайтаў фізасобаў, якія размешчаны на серверы «Белтэлекаму», будзе ажыццяўляць пастаўшчык інтэрнэт-паслуг.
Дзяржаўная рэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана пастановай Савета міністраў № 644 ад 29 красавіка 2010 года «Аб некаторых пытаннях ўдасканалення выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт», выдадзенага ў выкананне ўказу прэзідэнта № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту. Яна будзе ажыццяўляцца на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслугаў. Пасля звесткі пра зарэгістраваныя рэсурсы рэгіструючая арганізацыя павінна будзе перадаць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки