Мінсувязі дазволіць прыватным аператарам сувязі ўзаемадзейнічаць паміж сабой

11.03.2011 15:27
Архив Редакция

Прыватным аператарам сувязі дазволяць ўзаемадзейнічаць паміж сабой. Гэта прадугледжана зменамі ў законе аб электрасувязі, паведаміў 11 сакавіка журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей. "Будзе адменена выключнае права нацыянальнага аператара сувязі "Белтэлекам" на ўзаемадзеянне з іншымі аператарамі ўнутры краіны. Гэты крок дазволіць павысіць самастойнасць прыватных аператараў сувязі, павялічыць іх канкурэнтаздольнасць", — сказаў ён.

У той жа час міністр адзначыў, што прыватныя аператары сувязі вельмі мала інвестуюць сваё развіццё, аддаючы перавагу па большай частцы выкарыстоўваць інфраструктуру «Белтэлекама», перадае БелТА.

«Паколькі інвестыцыйная палітыка прыватных аператараў сувязі пакуль недастаткова актыўная, казаць аб тым, што яны змогуць істотным чынам паўплываць на рынак інтэрнэт-паслуг, не даводзіцца», — лічыць Мікалай Панцялей.

Аператары сувязі ў Беларусі могуць атрымаць LTE-частоты на звычайных умовах

Акрамя таго, Мікалай Панцялей паведаміў, што конкурс на права атрымання радыёчастот для прадстаўлення паслуг па тэхналогіі LTE пройдзе ў Беларусі на звычайных умовах. «Умовы будуць звычайныя: гэта і плата за вылучэнне радыёчастотаў, і тэрміны рэалізацыі праектаў, і магчымасці прадстаўлення новых паслуг», — сказаў міністр, дадаўшы, што «нічога рэвалюцыйнага ва ўмовах конкурсу не будзе».

У цяперашні час усе тры найбуйнейшыя мабільныя аператара Беларусі выказваюць цікавасць да магчымасці атрымання радыёчастотаў для прадстаўлення паслуг па тэхналогіі LTE. Аднак для масавага ўкаранення гэтай тэхналогіі ў краіне пакуль недастаткова тэрмінальнага абсталявання. У сувязі з гэтым міністр сумняваецца, што ў найбліжэйшыя год-два будзе адбывацца актыўнае развіццё тэхналогіі LTE. Шмат у чым гэты працэс будзе залежаць ад кошту тэрмінальнага абсталявання. Пры гэтым не апошнюю ролю тут трэба зграць самім аператарам сувязі.

На дадзены момант толькі адзін аператар сувязі ЗАТ «БеСТ» праводзіць тэставанне тэхналогіі LTE у Беларусі.

Мабільным аператарам MTC і life:) у мінулым годзе, па рашэнні Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах (ДКРЧ), былі вылучаныя радыёчастоты для правядзення вопытнай эксплуатацыі тэхналогій LTE. Дазвол на тэставанне гэтай тэхналогіі атрымаў таксама «Белтэлекам». Завяршыць доследную эксплуатацыю аператары сувязі павінны да 1 траўня 2011 года.

Пры гэтым міністэрству сувязі і інфарматызацыі даручана правесці да 1 верасня 2011 года конкурс на права выкарыстання радыёчастот для прадстаўлення паслуг па тэхналогіі LTE.

LTE — гэта тэхналогія мабільнай сувязі новага пакалення. Яна спраектавана для перадачы велізарных аб’ёмаў інфармацыі з мінімальнымі фінансавымі і энергазатратамі. Пры гэтым хуткасць перадачы даных па паветры параўнальная з хуткасцю оптавалакновых сетак. Дзякуючы памяншэнню часу водгуку абанента атрымліваюць мабільны доступ да любых онлайн-паслуг, такім як HD-відэа, шматкарыстальніцкія гульні і іншыя.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки