Мінсувязі: інтэрнэт-шлюз да канца года плануецца пашырыць да 200 Гбіт/с

11.03.2011 17:22
Архив Редакция

Знешні інтэрнэт-шлюз у Беларусі да канца 2011 года плануецца пашырыць да 200 Гбіт/с. Пра гэта распавёў 11 сакавіка журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. "На сённяшні дзень ёмістасць знешняга шлюза складае 90 Гбіт/с. Мы плануем, што да канца бягучага года ён будзе пашыраны да 200 Гбіт/с", — сказаў міністр.

«Шырыня знешняга канала доступу ў інтэрнэт за мінулую пяцігодку была павялічана больш чым у 100 разоў. Так, у 2010 годзе яна склала 67 Гбіт/с, а ў пачатку 2006 года была 0,5 Гбіт/с», — распавёў Мікалай Панцялей.

Па словах міністра, ёмістасць абсталявання шырокапалоснага доступу да сеткі перадачы дадзеных за цяперашнюю пяцігодку ў цэлым па краіне ўзрасла з 3 тыс. да 1,5 млн. партоў. Пры гэтым колькасць абанентаў і карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт склала 1,8 млн., паведаміў кіраўнік мінсувязі.

Как вам новость?
Головоломки