Мінсувязі: пытанне продажу дзярждолі ў МТС яшчэ абмяркоўваецца

20.04.2011 17:29
Архив Редакция

Пытанне аб продажы дзяржаўнай долі сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мабільныя ТэлеСістэмы" ўсё яшчэ разглядаецца. Пра гэта 20 красавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Несцяровіч. "Цяпер пытанне продажу беларускай долі прапрацоўваецца як ва ўрадзе, так і ў Дзяржкаммаёмасці", — удакладніў ён.

Намесніку міністра невядома, якім будзе канчатковае рашэнне па гэтым пытанні. «Якая будзе далейшая сітуацыя, пакажа толькі час», — цытуе Сяргея Несцяровіча БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, аб тым, што Беларусь плануе выставіць долю ў кампаніі МТС, якая належыць дзяржаве, на міжнародныя таргі, заявіў 8 красавіка намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Как вам новость?
Головоломки