Мінтранс абяцае павышаць якасць навучання ў беларускіх аўташколах

16.07.2010 16:11
Архив Редакция

Міністэрства транспарту і камунікацыяў мае намер павысіць якасць падрыхтоўкі маладых кіроўцаў. Для гэтага ў аўташколах больш увагі будуць надаваць адпрацоўцы практычных навыкаў кіравання, а таксама ўвядуць новыя віды паслуг, паведаміў 16 ліпеня кіраўнік міністэрства Іван Шчэрба.

Па словах міністра, у Беларусі колькасць грамадзянаў, якія прайшлі навучанне ў аўташколах, штогод павялічваецца. Толькі за 2009 год выпускнікамі аўташколаў сталі 170 тыс. чалавек.

Аднак для лепшай падрыхтоўкі кіроўцаў, «больш увагі неабходна надаваць практычным навыкам, чым вывучэнню ўладкавання аўтамабіля, як гэта было раней», адзначыў Іван Шчэрба. Акрамя таго, аўташколам рэкамендавалі ўключаць у якасці паслугі навучанне кіраванню ў экстрэмальных умовах, перадае БелТА.

Для павышэння якасці паслуг у сферы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кіроўцаў з кастрычніка 2009 года УП «Белтэхагляд» перадалі функцыі па сертыфікацыі і кантролі паслуг па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіроўцаў транспартных сродкаў. На сённяшні момант 50 спецыялістаў ужо прайшлі навучанне і могуць весці кантроль за якасцю падрыхтоўкі маладых кіроўцаў у навучальных арганізацыях. «Ужо сёння гэта рэальна дазволіць узмацніць кантроль над працай аўташколаў на месцах», — адзначыў міністр.

Как вам новость?
Головоломки