Мінтранс: у краінах МС назіраецца ўзаемны рост аўтаперавозак

26.05.2010 18:08
Архив Редакция

Сёлета адбыўся ўзаемны рост аўтаперавозак у краінах Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі Мікалай Верхавец. Па словах прадстаўніка мінтранса, перадусім гэта датычыцца транзітных перавозак.

«З першага ліпеня пачне ажыццяўляцца транспартны кантроль на сумеснай мяжы Беларусі і Расіі. У канцы мінулага года быў праведзены эксперымент з мэтай выявіць, ці гатовыя беларускія мытныя памежныя структуры абслугоўваць цалкам струмень транспартных сродкаў у Мытным саюзе. Вынікі былі станоўчымі», — нагадаў Мікалай Верхавец, паведамляе БелТА.
Першы намміністра адзначыў, што некаторыя пытанні, якія тычацца транспартных перавозак у рамках Мытнага саюза, пакуль не вырашаны. «У прыватнасці, не ўзгоднены ўсе нюансы ў фармаванні адзінай тарыфнай палітыкі, у прадстаўленні крэдытаў на куплю тэхнікі, па стаўках пошлінаў на ўвоз аўтатэхнікі для ажыццяўлення перавозак», — сказаў Мікалай Верхавец.

Как вам новость?
Головоломки