Мінтранс Украіны: трэці танкер з нафтай для Беларусі яшчэ не прыбыў

30.06.2010 10:56
Архив Редакция

Інфармацыя пра тое, што ў Адэскі порт 28 чэрвеня прыбыў чарговы танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі, якая з'явілася ў беларускіх СМІ, аказалася не адпаведнай рэчаіснасці. У міністэрстве транспарту і сувязі Украіны заявілі, што трэці танкер ў порце Адэсы чакаюць прыкладна другога ліпеня.

Супрацоўнік прэс-службы міністэрства Лізавета Ярмош распавяла, што Адэскі гандлёвы марскі порт атрымаў афіцыйную заяўку Беларусі на абслугоўванне ў ліпені яшчэ аднаго венесуэльскага танкера з 80 тыс. тон нафты. Ніякіх іншых заявак ад Беларусі не паступала, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Раней у адэскім порце паведамілі, што з 28 чэрвеня на рэйдзе ў ім стаіць танкер Genmar Defiance з грузам нафтапрадуктаў у аб’ёме 80 тыс. тон. Аднак, для каго прызначаецца груз, там не ўдакладнілі.

На сённяшні дзень з Венесуэлы ў Беларусь паступіла каля 160 тыс. тон нафты, палова з якой ужо перапрацаваная.
 
Да канца года з паўднёваамерканскай краіны ў Беларусь будзе транспартавана яшчэ каля чатырох мільёнаў тон нафты.

Как вам новость?
Головоломки