Мінтранс збіраецца ўзнімаць прадпрымальніцкую ініцыятыву

08.02.2011 13:01
Архив Редакция

Міністэрства транспарту і камунікацый вырашыла стварыць грамадскі савет па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў вобласці аўтатранспарту, каб рэалізаваць дырэктыву Аляксандра Лукашэнкі № 4. Для вывучэння меркаванняў аўтаперавозчыкаў аб перспектывах савета 4 лютага ў Мінску правялі першы арганізацыйны сход.

У мерапрыемстве, якое праходзіла пад старшынствам намесніка кіраўніка ведамства Аляксандра Шышко, удзельнічала больш за 60 прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб’яднанняў, асацыяцый, прафсаюзных арганізацый, аўтамабільных перавозчыкаў розных формаў уласнасці. На сустрэчы разглядаліся таксама пытанні стварэння асноўных напрамкаў працы грамадскага савета, паведамілі ў мінтрансе.

Дзейнасць савета будзе тычыцца вырашэння праблемаў у галіне аўтамабільнага транспарту, паступлення прапаноў па ўдасканаленні прававой базы. У ведамстве таксама заявілі, што лічаць неабходным прыцягваць да гэтай дзейнасці грамадскасць.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дырэктыву № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» 31 снежня 2010 года падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Дакумент накіраваны на «далейшую лібералізацыю эканомікі, разняволенне дзелавой ініцыятывы і творчага патэнцыялу грамадзян».

Акрамя таго, 4 студзеня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур сказаў, што дырэктыва № 4 — гэта «палітычны дакумент, які вызначае стратэгічную мэту і рух да яе».

Бачнага эфекту ад дадзенага дакумента можна чакаць не раней, чым праз год-паўтара, лічыць дырэктар юрыдычнай кампаніі «Элайнс Груп» Уладзімір Нясмашны.

Аднак, на думку кіраўніка Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў дырэктыва № 4 з’яўляецца «вельмі сур’ёзным дакументам», паколькі «азначае новы этап у развіцці дзяржавы».

Как вам новость?
Головоломки