Мінздар Беларусі прапануе павялічыць заробак лекарам

15.04.2010 17:42
Архив Редакция

Зарплата медпрацаўнікоў у Беларусі можа вырасці ў чацвёртым квартале бягучага года. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. "Мы ўнеслі прапанову павялічыць заробак медпрацаўнікам. Спадзяюся, наша прапанова будзе пачута", — сказаў міністр.

«Не вырашыўшы сацыяльныя пытанні ў ахове здароўя, мы не даб’емся стоадсоткавага замацавання кадраў у галіне. Мы гэту праблему разумеем. Летась быў падвышаны заробак у стацыянарах, раней — для ўчастковай сеткі, цяпер павялічылі заробак фтызіятрам. Гэта значыць кропкава вырашалі гэтыя пытанні. Зараз жа працуем над падвышэннем заробку і ў глабальным аспекце», — прыводзіць словы Васіля Жарко БелТА.

Медыкі атрымаюць палёгкавыя крэдыты на будаўніцтва жылля

Мінздар Беларусі таксама ўнёс прапанову пра палёгкавае крэдытаванне жыллёвага будаўніцтва для медпрацаўнікоў. «Медык, атрымліваючы 400-600 тыс. рублёў, не можа ўзяць крэдыт, бо няма чым плаціць адсоткавую стаўку па крэдыце, гасіць крэдыт», — заявіў Васіль Жарко.

Па яго словах, прапанову падтрымалі міністэрствы фінансаў і эканомікі. «Тры праекты ўказу па наданню палёгкавага жылля для медпрацаўнікоў ужо занесеныя ва ўрад. Чакаем разумення праблемы. У яе рашэнні зацікаўленыя многія ведамствы. Міністэрствы будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама фінансаў і эканомікі, якія вызначаюць палітыку ў галіне фінансавання, падтрымалі нас у гэтым пытанні», — адзначыў міністр аховы здароўя.

Как вам новость?
Головоломки