Мінздар: большасць атручаных ў Пінску дзяцей выпісалі з лякарняў

30.03.2010 09:28
Архив Редакция

У міністэрстве аховы здароўя паведамілі пра тое, што большасць выхаванцаў пінскага дзіцячага садку № 29, якіх шпіталізавалі з вострай кішачнай інфекцыяй, выпісалі з медустаноў. "Падчас эпідэміялагічнага расследавання ўсталявалі, што крыніцай інфекцыі з'явіўся кухар — востры бактэрыяносьбіт сальманэлы", — распавялі ў мінздары.

«Шлях перадачы інфекцыі быў праз ежу. Проціэпідэмічныя мерапрыемствы па лакалізацыі крыніцы працягваюцца», — паведамілі ў ведамстве.

Па дадзеных мінздара, у перыяд з 20 па 23 сакавіка ў Пінску зарэгістраваны 103 выпадкі вострых кішачных інфекцый (99 дзяцей і чацвёра сталых). У 59 захварэлых быў лабараторна пацверджаны дыягназ «сальманэлёз», распавялі ў міністэрстве.

У ведамстве таксама праінфармавалі пра тое, што ў рэспубліцы былі разгорнутыя мерапрыемствы «ў мэтах прадухілення аналагічных выпадкаў узнікнення ўспышачнага захворвання вострымі кішачнымі інфекцыямі ў дзіцячых арганізаваных калектывах, у арганізацыях аховы здароўя, на харчовых прадпрыемствах і прадпрыемствах гандлю».

Як раней паведамляў Тэлеграф, дзеці з пінскага дзіцячага садку № 29 з прыкметамі вострага кішачнага захворвання і высокай тэмпературай сталі паступаць у Пінскую гарадскую лякарню пачынаючы з 20 сакавіка. Пры шпіталізацыі частку дзяцей таксама накіравалі ў інфекцыйную лякарню «Малоткавічы», якая з’яўляецца філіялам Пінскай гарадской.

Па факце масавага атручвання пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па ч.1. арт. 336 («Парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правіл, якое пацягнула па неасцярожнасці захворванне ці атручванне людзей») КК Беларусі.

Как вам новость?