Мінздар: колькасць дзяцей, якія атруціліся ў Пінску, дасягнула 91

22.03.2010 16:37
Архив Редакция

У міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі 22 сакавіка, што на вострыя кішачныя інфекцыі ў Пінскім дзіцячым садку № 29 захварэлі 91 дзіця і тры працаўнікі дадзенага дзіцячага садку. Па дадзеных мінздара, цяжкіх формаў захворвання ў перыяд з 11:00 20 сакавіка да 06:30 22 сакавіка не зарэгістравана.

«Усе захварэлыя атрымліваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Запас неабходных лекавых сродкаў забяспечвае бягучае запатрабаванне», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні міністэрства.

Як распавялі спецыялісты ў Пінску адбылася ўспышка, верагодна, бактэрыяльнай этыялогіі. «Санітарна-эпідэміялагічнай службай праводзіцца эпідрасследаванне з адборам спроб для лабараторных даследаванняў», — адзначылі ў мінздары.

«З мэтай аператыўнага маніторынгу за эпідэмічнай сітуацыяй, кантролю за медыцынскай дапамогай пацыентам з вострымі кішачнымі інфекцыямі, каардынацыі дзейнасці па купіраванні ўспышкі ў Пінску створаны аператыўны штаб пад кіраўніцтвам старшыні гарвыканкама. Паседжанні штаба праводзяцца два разы на дзень з прыцягненнем для ўдзелу ўсіх зацікаўленых асобаў», — праінфармавалі ў міністэрстве.

«22 сакавіка праведзена паседжанне штаба з удзелам міністра аховы здароўя Васіля Жарко, намесніка міністра — галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Валянціны Качан. Проціэпідэмічныя мерапрыемствы па лакалізацыі крыніцы працягваюцца», — паведамілі ў мінздары.

Как вам новость?
Головоломки