Мінжылкамгас абяцае ўключыць ацяпленне ва ўсіх дамах да 15 кастрычніка

13.10.2010 14:41
Архив Редакция

У Беларусі падключэнне жыллёвага фонду да крыніц цеплазабеспячэння плануецца цалкам завяршыць да 15 кастрычніка. Пра гэта 12 кастрычніка паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў. Пры гэтым міністр адзначыў, што ацяпленне ва ўсіх жылых дамах Мінску ўключаць ужо да 13 кастрычніка.

У Мінскай вобласці падключэнне да крыніц цеплазабеспячэння плануюць завяршыць 12-15 кастрычніка, у Гомельскай вобласці — да 15 кастрычніка, паведамілі ў Савеце міністраў Беларусі.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведаміў, што па стане на 11 кастрычніка ацяпленне было ўключана ў 99,8% жылых дамоў краіны. «На раніцу сённяшняга дня, ацяпленне не было падключана ў 69 жылых дамах па рэспубліцы ў цэлым. Мы маем адрасы ўсіх гэтых дамоў. Прычына непадключэння — завяршэнне рамонтных прац на цеплавых сетках», — адзначыў Уладзімір Белахвостаў.

Міністр таксама паведаміў, што на 11 кастрычніка ў сістэме ЖКГ былі аформлены пашпарты гатоўнасці на 99% кацельняў. Пакінутыя пашпарты плануе падпісаць да 15 кастрычніка. Пры гэтым Уладзімір Белахвостаў запэўніў, што ўсе кацельні, у тым ліку і тыя, якія пакуль не атрымалі пашпарты гатоўнасці, знаходзяцца ў спраўным стане.

Мінжылкамгас будзе штрафаваць за несвоечасова выдадзеныя пашпарты гатоўнасці

Разам з тым, міністр ЖКГ заявіў, што пасля 15 кастрычніка да кіраўнікоў, якія не забяспечылі афармленне пашпартоў гатоўнасці да прыёму цеплавой энергіі, улады будуць прымяняць адміністрацыйныя меры.

Акрамя таго, Уладзімір Белахвостаў падкрэсліў, што сёлета ўлады ўзмоцняць кантроль за працай сістэм ацяплення ў жылым фондзе. Так, плануецца весці пастаянны аналіз спажывання цяпла ў жылых дамах, а таксама рэгуляваць падачу цяпла ў залежнасці ад тэмпературы паветра звонку.

«Патэнцыял энергазберажэння ад такой меры складае 4,5% ад аб’ёму цеплавой энергіі, што спажываецца на працягу года», — падкрэсліў Уладзімір Белахвостаў.

Как вам новость?