Мінжылкамгас: тарыфы на ЖКП да канца года не зменяцца

25.10.2010 17:08
Архив Редакция

Да канца 2010 года ў Беларусі не плануюць змяняць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Пра гэта 25 кастрычніка паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень. Узровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ на сённяшні дзень складае каля 25%.

Мікалай Ліпень паведаміў, што міністэрства ЖКГ выканала ўвесь комплекс прац, запланаваных да цяперашняга ацяпляльнага сезона. Так, супрацоўнікі службаў ЖКГ падрыхтавалі 12 перасоўных кацельняў, укамплектавалі штат аварыйных брыгадаў і службаў, перадае БелТА.
 
Паводле слоў намесніка міністра ЖКГ, у гэтым годзе істотна ўзмоцненая праца па забеспячэнні якаснага цеплазабеспячэння жыллёвага фонду і выкананні дзяржаўных стандартаў. Амаль усе жылыя дамы сёння абсталяваны прыборамі ўліку цеплавой энергіі. Гэта дазваляе падтрымліваць неабходную тэмпературу ў кватэрах у аўтаматычным рэжыме. У выпадку парушэння цеплавога рэжыму любы жыхар можа звярнуцца ў службу ЖКГ, спецыялісты якой павінны будуць правесці абследаванне кватэры або жылога дома і прыняць меры па забеспячэнні неабходнага тэмпературнага рэжыму.

Як патлумачыў Мікалай Ліпень, сістэма ацяплення з індывідуальным улікам цеплавой энергіі пры правільным выкарыстанні дазваляе эканоміць на кожнай кватэры да 200 тыс. рублёў за ацяпляльны перыяд. Разам з тым, намеснік міністра ЖКГ лічыць, што існую сістэму ацяплення неабходна рэканструяваць.

Мінжылкамгас: да 2015 года аб’ём капрамонтаў павялічыцца ў два разы

«За апошнія пяць гадоў аб’ёмы капітальных рамонтаў значна павялічыліся. З іх 30% займае цеплавая мадэрнізацыя жылых дамоў. Да 2015 года плануецца павелічэнне аб’ёму капітальных рамонтаў у два разы», — паведаміў Мікалай Ліпень.

Паводле яго слоў, прымяненне ў будаўніцтве жылых дамоў новага абсталявання дазволіць перагледзець тэрміны капітальных рамонтаў. Уцяпленне асобных кватэраў ажыццяўляецца на падставе зваротаў грамадзян з улікам аналізу памяшкання, які праводзіць жыллёвая служба. Цяпер кошт ўцяплення аднаго квадратнага метра памяшкання складае каля 80 тыс. рублёў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у 2011 годзе міністэрства ЖКГ Беларусі плануе павялічыць долю кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ. Па словах, Мікалая Ліпеня, жыхары Беларусі будуць аплочваць да 34% кошту паслуг. Аднак, канчатковае рашэнне гэтага пытання будзе залежаць ад кошту энергарэсурсаў, а таксама ад ўзроўню заработнай платы насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки