Мінжылкамгас: тарыфы ЖКГ у найбліжэйшы час не павысяцца

22.07.2010 13:03
Архив Редакция

Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі пакуль не плануецца. "Гэтае пытанне пакуль не разглядаецца, і ніякіх рашэнняў аб павышэнні тарыфаў на паслугі ЖКГ не прымалася", — заявіў 22 ліпеня намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Мікалай Ліпень.

Пытанні павышэння тарыфаў звязаны з узроўнем даходаў насельніцтва, растлумачыў намеснік міністра. «Можа атрымацца такая сітуацыя, што мы ўсталюем тарыфы, а насельніцтва потым не зможа аплочваць паслугі, мы да гэтага не імкнемся», — падкрэсліў прадстаўнік Мінжылкамгаса.

Згодна з канцэпцыяй развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2015 года насельніцтва павінна цалкам пакрываць выдаткі на прадстаўленне паслугаў ЖКГ. Сёння яно аплачвае менш за 30% выдаткаў, а розніцу кампенсуюць датацыі з дзяржбюджэту. Скараціць бюджэтнае субсідаванне ўраду Беларусі настойліва рэкамендуе Міжнародны валютны фонд, паведамляе БелаПАН. Аднак Мікалай Ліпень выказаў сумнеў у тым, што да 2015 года будзе дасягнута 100% аплата паслуг ЖКГ.

Как вам новость?
Головоломки