МінЖКГ: тэрміны адключэння гарачай вады скароцяцца да дзесяці дзён

21.06.2010 11:27
Архив Редакция

У выпадку замены старых цепласетак на новыя высокатэхналагічныя, тэрміны адключэння гарачай вады могуць знізіцца з двух тыдняў да дзесяці дзён. Пра гэта расказаў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, дадаўшы, што гэта адбудзецца праз пяць-сем гадоў.

Пры гэтым з 15,78 тыс. кіламетраў беларускіх цепласетак памяняць на новыя трэба больш за 13 тыс., таму сёння для скарачэння тэрмінаў правядзення прафілактычных работ прымяняюцца спецыяльныя тэхналогіі.

Як патлумачыў намеснік міністра, наяўныя праблемы таксама выкліканыя тым, што Беларусі «з савецкіх часоў дасталася сістэма цеплазабеспячэння, якая прадугледжвае дастаткова сур’ёзную цэнтралізацыю, то бок забеспячэнне дамоў ажыццяўляецца вялікімі ЦЭЦ у гарадах або буйнымі кацельнямі на вёсцы», перадае БелТА.

«У цяперашні час мы павышаным ціскам выпрабоўваем цеплавыя сеткі, праводзім прафілактычны рамонт цеплавых пунктаў, каб зімой ўсе спалі спакойна», — расказаў намеснік міністра, адзначыўшы, што праекты рамонтных працаў і замены ацяпляльнага абсталявання распрацоўваліся загадзя, яшчэ ў мінулым годзе.

Как вам новость?