Моладзевага актывіста Папова затрымалі за напад на ізалятар на Акрэсціна

08.09.2010 11:25
Архив Редакция

Супрацоўнікі міліцыі раніцай 8 верасня затрымалі кіраўніка мінскай гарадской арганізацыі "Беларускай партыі Свабоды" Сяргея Папова. Моладзевага актывіста падазраюць у датычнасці да нападу на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна.

Ператрус кватэры маладога чалавека і яго затрыманне адбываліся каля 07:00 у прысутнасці панятых — суседзяў маладога чалавека. Міліцыянты прад’явілі афіцыйную пастанову і абшукалі кватэру на наяўнасць зброі, наркотыкаў і выбуховых рэчываў. У выніку ператрусу міліцыянты канфіскавалі з кватэры дзве пустыя каністры з-пад бензіну, бутэльку з машынным алеем, камп’ютар, усе дыскі і фотакамеру маці затрыманага, перадае «Народная воля».

Бацькам Сяргея Папова міліцыянты патлумачылі, што іх сын падазраецца ў датычнасці да нядаўняга здарэння каля ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Чаму падазрэнне ўпала менавіта на гэтага маладога чалавека, міліцыянты не змаглі растлумачыць.

Як распавяла маці затрыманага Наталля Папова, малады чалавек 6 верасня знаходзіўся на лецішчы разам з імі. Бацькі прасілі міліцыянтаў праверыць гэтую інфармацыю.

Як раней перадаваў Тэлеграф, раніцай 6 верасня двое невядомых кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю у дзверы КПП ЦІП на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Па дадзеным факце УУС Маскоўскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па частцы 2 артыкула 339 КК Беларусі («злоснае хуліганства»).

Адказнасць за дадзенае здарэнне ўзяла на сябе анархісцкая група «Сябры Свабоды», якая распаўсюдзіла ў інтэрнэце відэаролік з нападам на следчы ізалятар. Раней тая ж анархісцкая групоўка «Сябры Свабоды» ўзяла на сябе адказнасць за нядаўні інцыдэнт на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки