Moody's: доля праблемных крэдытаў у РБ можа вырасці ў разы

23.05.2011 14:00
Архив Редакция

У сувязі з імклівай дэвальвацыяй беларускага рубля і адсутнасцю магчымасці для плацельшчыкаў крэдытаў у замежнай валюце набыць валюту для іх пагашэння ў Беларусі ва ўсіх сектарах эканомікі могуць паўстаць сур'ёзныя праблемы. "Мы чакаем, што доля праблемных крэдытаў падскочыць да двухзначных лікаў з 2% у канцы 2010 года", — заявіў аналітык Moody's Уладлен Кузняцоў.

Паводле яго слоў, пазбегнуць гэтага атрымаецца толькі дзякуючы прыцягненню новых інвестыцый з-за мяжы. Уладлен Кузняцоў адзначыў, што рост некрэдытаздольнасці грамадзян найбольш востра ўдарыць па прыватных банках. «Большасць кампаній, крэдытаваных прыватнымі банкамі, з прычыны сваёй дзейнасці (яны з’яўляюцца экспарцёрамі), не маюць доступу да прыбытку ў замежнай валюце. Таму мы чакаем, што яны сутыкнуцца з вялікімі цяжкасцямі пры атрыманні замежнай валюты для фінансавання аперацый», — адзначыў эксперт.

«Дэвальвацыя можа нанесці прыкметную шкоду бізнэсу кліентаў прыватных банкаў і паменшыць іх магчымасці для пагашэння крэдытаў. Акрамя таго, прыватныя банкі маюць высокую долю інвалютныя крэдытавання пазычальнікаў, якія ажыццяўляюць раздробныны гандаль. Такім чынам, дэвальвацыя больш негатыўна паўплывае на крэдытныя партфелі прыватных банкаў, чым дзяржаўных, якія маюць больш нізкую долю інвалютнага крэдытавання фізічных асобаў», — заявіў аналітык Moody’s.

«У большасці беларускіх банкаў дастаткова сродкаў, каб справіцца з крэдытнымі стратамі ў памеры прыкладна 10%. Але мы ў рамках горшага сцэнара чакаем, што страты перавысяць 20%. Калі гэта адбудзецца, то, на нашу думку, дзяржаўныя банкі атрымаюць фінансавую падтрымку ад урада, даччыныя ж банкі замежных банкаў атрымаюць сродкі ад сваіх замежных партнёраў», — лічыць Уладлен Кузняцоў.

Как вам новость?
Головоломки