Імпарт аўтамабіляў у Беларусь скараціўся на 33%

04.03.2010 14:16
Архив Редакция

Імпарт аўтамабіляў у Беларусь скараціўся на 33%Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у студзені 2010 года скараціўся на 32,9% да 7,2 тыс. адзінак у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. У грашовым эквіваленце імпарт аўтамабіляў зменшыўся на 38,6% да 43,2 млн. даляраў. 98% аўтамабіляў у Беларусь імпартавалі фізічныя асобы. Пра гэта сведчаць дадзеныя мытнай статыстыкі.

Паводле гэтай інфармацыі, юрасобы завезлі ў студзені гэтага года ў Беларусь 154 аўтамабілі (у 27 разоў менш, чым у студзені 2009 года), у тым ліку чатыры машыны з-за меж СНД. У сваю чаргу, фізічныя асобы павялічылі імпарт легкавых аўтамабіляў у студзені на 7,3% да паказчыку студзеня 2009 года, паведамляе беларускае бюро ПРАЙМ-ТАСС.

Імпарт легкавых машын з Расіі ў цяперашнім годзе павялічыўся ў 2,8 разы да паказчыку студзеня 2009 года да 87 адзінак на суму 706 тыс. даляраў (рост у 2,1 разы). Скарачэнне імпарту галоўным чынам звязана з увядзеннем з першага студзеня 2010 года адзінага мытнага тарыфу для краін-удзельніц Мытнага саюза.

Па дадзеных мытнай статыстыкі, у 2009 годзе імпарт легкавых машын у Беларусь скараціўся на 18,4% у параўнанні з 2008 годам да 163,5 тыс. адзінак. У грашовым выразе імпарт зменшыўся на 30,8% і склаў 1,016 млрд. даляраў.
 

Как вам новость?
Головоломки