МПЗ: дапамога пацярпелым пры выбуху ў Пінску не абкладаецца падаткам

12.11.2010 12:41
Архив Редакция

Матэрыяльная дапамога пацярпелым сем'ям загінулых ад выбуху 25 кастрычніка 2010 года на СТАА «Пінскдрэў-ДСП» не абкладаецца падаходным падаткам. Аб гэтым карэспандэнту Тэлеграфа паведамілі ў міністэрстве надзвычайных сітуацый Беларусі, адзначыўшы, што дадзеная мера змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта № 565 ад 4 лістапада 2010 года.

Згодна з указам, выплачаная дзяржавай матэрыяльная дапамога сем’ям загінулых і асобам і пацярпелым ад надзвычайнага здарэння, а таксама матэрыяльная дапамога, якая выплочваецца з іншых крыніцаў, незабароненых заканадаўствам, не абкладаецца падаходным падаткам.

«Калі матэрыяльная дапамога выплочваецца да ўступлення ў сілу ўказу, напрыклад, за кошт сродкаў СТАА «Пінскдрэў-ДСП», то такія выплаты вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асобаў у адпаведнасці з п.п. 1.8 пункта 1 артыкула 163 Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь, як сумы аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, якая аказваецца ў сувязі з надзвычайнымі і іншымі акалічнасцямі, якія прывялі да парушэнняў умоваў жыццядзейнасці фізічных асоб, чалавечых ахвяраў», — паведамілі ў МНС.

Як раней перадаваў Тэлеграф, з матэрыяльнай дапамогі, якая прадстаўляецца асобам, якія пацярпелі падчас выбуху 25 кастрычніка 2010 года на СТАА «Пінскдрэў-ДСП», спаганяецца 12%-працэнтны падаходны падатак. У той жа час сродкі, выдзеленыя сем’ям загінулых, падаткам не абкладаюцца. Пра гэта паведаміла галоўная бухгалтарка «Пінскдрэва» Таццяна Бойка.

Как вам новость?
Головоломки