МПЗ: у Беларусі 10% «шэрых» заробкаў

22.12.2010 17:01
Архив Редакция

Намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Васіль Каменка паведаміў, што ў краіне кожная дзясятая зарплата выплочваецца па шэрых схемах. "Што тычыцца шэрых заробкаў, то мы іх ацэньваем у межах 10% ад усяго фонду аплаты працы, але, натуральна, ідзе і страта падаходнага падатку ў памеры каля 10%. Паводле нашых ацэнак, мы губляем каля 150-200 млрд. рублёў (50 -66 млн. даляраў)", — сказаў ён.

Васіль Каменка паведаміў, што ўжо распрацаваны праект указа аб мерах па прадухіленні выплаты заробку «ў канвертах». «Заробак «у канвертах»- гэта самы складаны спосаб утойвання для падатковых службаў. Нам нашмат лягчэй знайсці тавар, які прададзены за наяўны разлік на рынку, чым выплачаную «ў канвертах» заработную плату, бо тут прысутнічае канфідэнцыйны момант», — сказаў намеснік міністра, перадае БелТА.

Па словах Васіля Каменкі, пры выплаце заробкаў па шэрых схемах інтарэсы работнікаў і наймальнікаў супадаюць: першым не трэба плаціць падаходны падатак, другім — выплачваць ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у выніку чаго памяншаецца сабекошт прадукцыі. У той жа час у працаўнікоў могуць паўстаць праблемы з аплатай бальнічных, атрыманнем неабходнай сумы крэдыту, ды і падаткавікі могуць запатрабаваць тлумачэнняў пры куплі дарагіх рэчаў, адзначыў намеснік міністра.

МПЗ: у Беларусі створана дакладная сістэма выяўлення заробкаў «у канвертах»

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацый кантрольнай дзейнасці МПЗ Беларусі Сяргей Каморны, у Беларусі створана дакладная сістэма выяўлення фактаў выплаты зарплаты «ў канвертах». Так, за 2009 год падаткавікі выявілі 1.524 выпадкі парушэнняў наймальнікамі заканадаўства аб працы і заработнай плаце, даналічылі ў бюджэт 1,5 млрд. рублёў (500 тыс. даляраў). За студзень-верасень 2010 года яны таксама выявілі 431 выпадак парушэнняў, 130 суб’ектаў гаспадарання, не выплацілі заработную плату, 86 — выплацілі зарплату ніжэйшую за мінімальны гарантаваны дзяржавай пражытачны мінімум, 270 — выплочваюць заробак без адлюстравання ў рэгістрах бухуліку.

Акрамя таго, як распавяла, начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асобаў МПЗ Галіна Радзюкевіч, падатковыя органы ў 2010 годзе праверылі 16 тыс. фізічных асобаў па розных пытаннях паўнаты выплаты падаткаў, даналічылі ў бюджэт дзевяць мільярдаў рублёў (тры мільёны даляраў). Таксама падаткавікі праверылі чатыры тысячы фізічных асобаў, якія не маюць афіцыйных крыніц даходаў або маюць іх у малых памерах, даналічана ў бюджэт тры мільярды рублёў (мільён даляраў).

Нягледзячы на парушэнні, па выніках дзесяці месяцаў 2010 года на долю падаходнага падатку прыпадала 14,5% усіх даходаў бюджэту супраць 10% у 2006 годзе.

Как вам новость?
Головоломки