МПЗ вылічыла незаконнага прадпрымальніка праз EasyPay

29.10.2010 15:44
Архив Редакция

Інспекцыя міністэрства па падатках і зборах Беларусі (МПЗ) па Фрунзенскім раёне Мінску выявіла факт незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем электроннай аплатнай сістэмы EasyPay. Жанчына выконвала кантрольныя (курсавыя, дыпломныя) працы пад заказ, а грошы за паслугі кліенты пералічвалі на яе электронны кашалёк.

Як патлумачылі ў МПЗ, што вылічыць правапарушальніцу атрымалася дзякуючы правядзенню кантрольных мерапрыемстваў па выяўленні фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, выкананне прац, аказанне паслуг з выкарыстаннем электронных плацежных сістэм WebMoney і EasyPay.

Жанчыну, на імя якой быў зарэгістраваны электронны кашалёк, Гаспадарчы суд Мінску абавязаў выплаціць штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў. Акрамя таго суд канфіскаваў даход правапарушальніцы, атрыманы ад ажыццяўлення неафіцыйнай прадпрымальніцкай дзейнасці, у памеры 147 тыс. рублёў.

Как вам новость?