Міронаў: у кіраўніцтва РФ няпростыя адносіны з Беларуссю

23.07.2010 09:37
Архив Редакция

Паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расіі складваюцца няпростыя адносіны. Пра гэта заявіў старшыня Савета Федэрацыі Расіі Сяргей Міронаў, каментуючы інфармацыйную вайну паміж краінамі. «Самае галоўнае, каб любыя выступы ў СМІ, нейкія дакументальныя фільмы не ішлі ўсутыч з карэнным інтарэсам двух нашых братэрскіх славянскіх народаў», — адзначыў расійскі палітык.

«У нас Саюзная дзяржава. На жаль, суб’ектыўны фактар, які, напрыклад, заключаецца ў пазіцыі кіраўніка рэспублікі, прысутнічае. Даць трыбуну (тэлевізійны канал) для спадара Саакашвілі (прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі — Тэлеграф) — гэта несіметрычны адказ Беларусі. Бог ім суддзя!», — заявіў Сяргей Міронаў, перадае «Парламентская газета».

Спікер Савета Федэрацыі Расіі таксама выказаў упэўненасць у тым, што інтэрв’ю грузінскага прэзідэнта «не адпавядае прамым інтарэсам нашых братэрскіх славянскіх народаў». «Трэба працаваць далей над збліжэннем нашых пазіцый, над будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы», — заявіў Сяргей Міронаў.

Как вам новость?
Головоломки