Міс грудзі Беларусі больш не працуе ў школе

11.10.2010 15:29
Архив Редакция

23-гадовая Кацярына Нікандрава прызналася, што пасля перамогі на конкурсе «Міс грудзі Беларусі 2010» яе жыццё змянілася цалкам. «Спраўдзілася, нарэшце, мая даўняя мара. Я ўладкавалася на працу, якой дамагалася цэлы год. Ужо некалькі тыдняў з'яўляюся асістэнтам дырэктара адной з найбуйнейшых у Беларусі аўтамабільных кампаній», — расказала дзяўчына.

«Напэўна, многія падумалі, што на рашэнне дырэктара паўплываў менавіта конкурс «Міс грудзі», — але гэта не так. Я неаднаразова праходзіла кастынгі, ой, не, гутаркі, і, дарэчы, дырэктар быў самым апошнім чалавекам, які даведаўся пра мой удзел у гэтым конкурсе. Прычым, ужо пасля майго ўладкавання, — дадала Кацярына Нікандрава. — Па жыцці я вельмі сціплы, сарамлівы чалавек. Так што на новай працы спрабавала схаваць свой тытул. Але беспаспяхова: дзяўчынкі вылічылі», перадае «Салiдарнасць».

Па словах дзяўчыны, новы кіраўнік быў шакаваны, даведаўшыся, што яна з’яўляецца ўладальніцай тытулу «Міс грудзі Беларусі». «Ён быў шакаваны. Я сама не бачыла яго рэакцыю, але па расказах, ён вельмі здзівіўся», — адзначыла Кацярына Нікандрава.

Дзяўчына завочна вучыцца на апошнім курсе лінгвістычнага ўніверсітэта. Раней Кацярына Нікандрава праходзіла практыку ў адной з мінскіх гімназій, дзе выкладала дзецям французскую мову. Паводле слоў пераможцы конкурсу «Міс грудзі Беларусі», яе былыя калегі адрэагавалі на такі тытул нейтральна. «Хутчэй за ўсё, таму, што людзі часта баяцца нешта казаць у вочы. Але ўпэўнена, што за спінай пра мяне розныя чуткі хадзілі, асабліва з боку людзей старой загартоўкі», — дадала Кацярына Нікандрава.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Кацярына Нікандрава, якая заняла першая месца на конкурсе «Міс грудзі Беларусі 2010», увайшла адразу ў дзве ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта Беларусі: намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука і лідара руху «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева.

Как вам новость?
Головоломки