Місію назіральнікаў ад ЦВК РФ на выбарах у Беларусі ўзначаліць Іўлеў

19.11.2010 09:29
Архив Редакция

Намеснік старшыні ЦВК Расіі Леанід Іўлеў ўзначаліць групу назіральнікаў ад Цэнтральнай выбарчай камісіі Расіі на выбарах прэзідэнта Беларусі. Пра гэта 18 лістапада паведаміў кіраўнік расійскага ЦВК Уладзімір Чураў. Па яго словах, прадстаўнікі расійскага Цэнтрвыбаркама будуць працаваць у трох місіях.

Так, Уладзімір Чураў паведаміў, што назіральнікі ад расійскага ЦВК будуць працаваць у місіях міжнародных назіральнікаў СНД, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, перадае БелТА.

Акрамя таго, кіраўнік расійскага ЦВК адзначыў, што частка назіральнікаў была афіцыйна запрошана ЦВК Беларусі, і будзе працаваць на двухбаковай аснове.

Как вам новость?